Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Снж 2014

Беларусь не стане ўводзіць экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні з 2015 года

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не стане ўводзіць экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні з 2015 года. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вывазная мытная пошліна на калійныя ўгнаенні з гэтага года адменена. З 2015 года яна не ўводзіцца, будзе захаваны той жа рэжым", - сказаў Уладзімір Амарын.

Нулявая стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні была ўстаноўлена ўказам нумар 400 ад 5 верасня 2013 года для забеспячэння стабільнай работы ААТ "Беларуськалій". Першапачаткова ўказ дзейнічаў па 31 снежня 2013 года, затым перыяд дзеяння быў павялічаны да 31 сакавіка 2014 года, а пасля - да 31 снежня.

Аб'ём экспарту калійных угнаенняў у 2014 годзе запланаваны на ўзроўні 6,6 млн.т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі