Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Жнв 2014

Беларусь не плануе павышаць цэны на сельгаспрадукцыю для Расіі

26 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь не плануе павышаць цэны на айчынныя прадукты харчавання, што пастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц у Выканкаме СНД, дзе абмяркоўваецца пытанне аб уваходжанні беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў федэральныя гандлёвыя сеткі Масквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусі цяпер не цікава ўзнімаць цэны, - падкрэсліў кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства. - Нам самае галоўнае - выбудаваць адносіны з Расіяй у плане далейшага эканамічнага супрацоўніцтва па пастаўках нашых прадуктаў харчавання на спажывецкі рынак Масквы і рэгіёнаў Расіі. Мы хочам пастаянна прысутнічаць на гэтым магутным рынку, прадстаўляючы інтарэсы нашай дзяржавы (у першую чаргу па прадуктах харчавання)".

Сёння бакі плануюць дамовіцца аб аб'ёмах прадуктаў харчавання, якія будуць прапанаваны беларускімі сельгасвытворцамі рынку Расіі да канца гэтага і на 2015 год. "Дамаўляцца аб цэнах будзем на момант пастаўкі", - сказаў Леанід Заяц. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што Мінсельгасхарч не прадугледжвае павелічэння цаны для ўсходняй суседкі.

Міністр нагадаў, што рэалізацыя айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыі ажыццяўляецца пры дапамозе таргоў на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Такім чынам, прадавец і пакупнік самі агаворваюць умовы пастаўкі.

Каменціруючы існуючую ў журналістаў інфармацыю аб тым, што расійскія сеткі не зусім задавальняе цяперашні механізм гандлю з сельгасвытворцамі Беларусі, Леанід Заяц адзначыў: "Не чуў, што сеткам нязручна працаваць праз біржу. Аднак, калі нязручна, будзем дамаўляцца, каб прадпрыемствы перапрацоўкі працавалі непасрэдна з гандлёвымі сеткамі Масквы. Калі гэта зручна для сетак Расійскай Федэрацыі, мы, вядома, будзем ісці насустрач. Гэта наша права".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс