Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2020

Беларусь нават ва ўмовах пандэміі развівае знешнеэканамічную дзейнасць са 173 краінамі - Макей

Беларусь нават ва ўмовах пандэміі развівае знешнеэканамічную дзейнасць са 173 краінамі - Макей

23 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь нават у няпростых цяперашніх умовах пандэміі развівае знешнеэканамічную дзейнасць са 173 краінамі. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", стэнаграма якога размешчана на сайце МЗС, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння мы сутыкаемся з шэрагам праблем. У пачатку года з'явілася эпідэміялагічная сітуацыя, пандэмія COVID-19, якая ў прынцыпе сапраўды шмат у чым спачатку застопарыла работу на знешнеэканамічным контуры, - звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Але гэта не значыць, што мы спынялі работу, і недзе, я сказаў бы, пачынаючы з мая, мы бачым ужо ажыўленне нашай экспартнай дзейнасці".

Паводле даных за дзевяць месяцаў гэтага года Беларусь працуе са 173 дзяржавамі. "Столькі ж было ў мінулым годзе. Так, экспарт у нас крыху знізіўся - каля 20 працэнтаў. Гэта толькі з-за таго, што ў пачатку года ў нас існавалі пэўныя праблемы з пастаўкамі нафты з Расіі. Была нестабільнасць у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй на знешніх рынках, і мы недапаставілі значную колькасць угнаенняў у шэраг краін. Калі выключыць нафту і калійныя ўгнаенні, то атрымаецца, што наш экспарт іншых тавараў знізіўся ўсяго толькі на 4,6 працэнта, - расказаў Уладзімір Макей. - Гэта менш нават, чым прагноз Сусветнай гандлёвай арганізацыі на гэты год, якая гаварыла аб тым, што сусветны гандаль знізіцца на 9,2 працэнта".

Пры гэтым міністр адзначыў: "Але гэта не значыць, што ўсё добра. Не. Мы бачым, што праблемы застаюцца ў сувязі з закрыццём граніц, немагчымасцю правядзення асабістых сустрэч, шматлікіх візітаў у тыя ці іншыя краіны".

У той жа час відаць і перспектывы. "У нас у разы вырасла сельскагаспадарчая прадукцыя. Прэзідэнт сказаў, што мы атрымалі добры ўраджай. Нашы сельскагаспадарчыя работнікі гавораць, што ў гэтым годзе мы зможам экспартаваць сельскагаспадарчых тавараў на $5 млрд. Гэта значыць мы сябе забяспечваем ежай, і мы гатовы накарміць іншых. А прывід голаду ўсё ж такі маячыць у шэрагу краін, у шэрагу рэгіёнаў", - прадоўжыў Уладзімір Макей.

Беларусь гатова падзяліцца з іншымі многай прадукцыяй, якую вырабляе. "Мы значна павялічылі пастаўкі медыцынскіх прыбораў і абсталявання - на 70 працэнтаў, лякарстваў - на 15 працэнтаў. Гэта таксама вельмі важна. У свеце сёння многіх рэчаў не хапае", - адзначыў кіраўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што прадаўжаюцца традыцыйныя пастаўкі і трактароў, і сельгастэхнікі, але разам з гэтым адкрываюцца і новыя драйверы, з'яўляецца новы асартымент тавару, які Беларусь мае намер пашыраць на знешніх рынках. "Мы, вядома, будзем працаваць над гэтым", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі