Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2022

Беларусь нарасціла экспарт у РФ на 30 працэнтаў, у Кітай - у 2,5 раза

Беларусь нарасціла экспарт у РФ на 30 працэнтаў, у Кітай - у 2,5 раза
Фота з архiва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нарасціла экспарт у РФ на 30 працэнтаў, у Кітай - у 2,5 раза. Аб гэтым расказаў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч у інтэрв'ю праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

З-за санкцыйнага націску Беларусь выбрала стратэгію пераарыентацыі экспарту і нарошчвання паставак на рынкі дружалюбных краін. "У Кітай мы змаглі павялічыць продажы ў 2,5 раза, у РФ - на 30 працэнтаў. І мы бачым яшчэ рэзервы для росту. Доля беларускага тавару на расійскім рынку цяпер складае каля 8 працэнтаў, пры гэтым год таму было 5,5 працэнта. Але нам яшчэ ёсць куды імкнуцца, таму што раней, у лепшыя гады, доля нашай прадукцыі на расійскім рынку складала 11 працэнтаў", - сказаў Дзмітрый Ярашэвіч.

Паводле яго слоў, экспарт у РФ за 8 месяцаў наблізіўся да $14 млрд, а тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў  каля $27 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі