Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2017

Беларусь можа прыняць удзел у будаўніцтве другога гарнаруднага калійнага камбіната ў Туркменістане

Беларусь и Ростовская область планируют нарастить товарооборот до $500 млн

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа прыняць удзел у будаўніцтве другога гарнаруднага калійнага камбіната ў Туркменістане, паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у час пасяджэння міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што нядаўна ў Туркменістане быў уведзены ў строй Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат. "Для нашай краіны гэта адзін з самых маштабных такіх праектаў, рэалізаваных за мяжой. Беларусь выканала ўсе свае абавязацельствы па ўвядзенні аб'екта ў эксплуатацыю, і цяпер мы чакаем канчатковага разліку, каб са свайго боку разлічыцца з субпадраднымі арганізацыямі і пастаўшчыкамі матэрыялаў", - расказаў Анатоль Калінін. Ён адзначыў, што Беларусь прадоўжыць суправаджэнне праекта падрыхтоўкі спецыялістаў для Гарлыкскага ГАК. "Таксама мы пачалі абмеркаванне магчымага ўдзелу Беларусі ў рэалізацыі будаўніцтва другога гарнаруднага калійнага камбіната на базе Карабільскага радовішча", - паведаміў ён.

Беларусь и Ростовская область планируют нарастить товарооборот до $500 млн

Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана далёка не вычарпаны і не можа абмежавацца толькі адным-двума вялікімі праектамі. "Неабходна выкарыстоўваць напрацаваны вопыт узаемадзеяння для павелічэння ўзаемнага тавараабароту па ўсім спектры, таксама мы бачым прынцыпова новыя перспектывы ўзаемадзеяння ў нафтагазавай сферы, у галіне лёгкай прамысловасці, дарожнага будаўніцтва, паставак у Туркменістан дызель-паяздоў, беларускага праграмнага забеспячэння", - растлумачыў ён.

Беларусь и Ростовская область планируют нарастить товарооборот до $500 млн

Пры гэтым віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што Беларусь заклапочана некаторым зніжэннем экспарту ў Туркменістан шын, грузавых аўтамабіляў, сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі. "Мы прапануем сумеснымі намаганнямі выпрацаваць прымальныя механізмы рэалізацыі паставак гатовай прадукцыі, з гэтай мэтай беларускай часткай камісіі створана рабочая група, у склад якой уключаны прадстаўнікі нашых вядучых міністэрстваў і ведамстваў. Таксама мы прапануем больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял прамога ўзаемадзеяння паміж бізнес-структурамі нашых краін і разлічваем, што гэта паслужыць павелічэнню колькасці суб'ектаў гаспадарання, уключаных ва ўзаемны гандаль", - заявіў ён.

Беларусь и Ростовская область планируют нарастить товарооборот до $500 млн

Анатоль Калінін звярнуў увагу, што пашыраецца нарматыўна-прававая база супрацоўніцтва дзвюх краін, у час нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Туркменістан было падпісана 11 двухбаковых пагадненняў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, культуры, турызму. У 2016 годзе знешнегандлёвы абарот паміж краінамі вырас у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 30 працэнтаў, дасягнуўшы разам з паслугамі амаль $300 млн.

Беларусь и Ростовская область планируют нарастить товарооборот до $500 млн

Намеснік старшыні Кабінета міністраў Туркменістана Дадэбай Амангелдыеў падкрэсліў, што Туркменістан бачыць перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю па розных напрамках. "У ліку асноўных прыярытэтаў - супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, у галіне навукі і тэхналогій, аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, а таксама пашырэнне гуманітарных сувязей", - сказаў ён.

Восьмае пасяджэнне міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве праходзіць у Мінску 10-12 мая. Удзельнікі туркменскай дэлегацыі ў час візіту наведаюць такія беларускія прадпрыемствы, як ЗАТ "Штадлер Мінск", ДП "Мінсктранс", РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг", ДА "Беларуская чыгунка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі