Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліп 2016

Беларусь можа далучыцца да міжнароднага пагаднення па аўтаматычным абмене данымі аб замежных фінансавых рахунках

8 ліпеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь можа далучыцца да міжнароднага пагаднення па аўтаматычным абмене данымі аб замежных фінансавых рахунках, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"МПЗ пачало падрыхтоўчыя мерапрыемствы па далучэнні да шматбаковага пагаднення аб аўтаматычным абмене паміж падатковымі органамі данымі па фінансавых аперацыях. Названыя дакументы даюць магчымасць ажыццяўляць аўтаматычны абмен інфармацыяй аб замежных фінансавых рахунках па аднолькавай форме. У выніку такога абмену падатковыя органы атрымліваюць доступ да рахункаў, адкрытых плацельшчыкамі ў замежных фінансавых установах, а таксама да іншых фінансавых актываў, у тым ліку і ў афшорных зонах", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Ігар Клепча адзначыў, што на 1 мая 2016 года за далучэнне да гэтага пагаднення выказаліся больш як 80 дзяржаў, ФПС Расіі ўжо далучылася да яго ў маі. "Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кантрольных мерапрыемстваў па вызначэнні падатковых абавязацельстваў плацельшчыкаў і дасць магчымасць спыняць схемы вываду рэзідэнтамі краіны капіталаў за мяжу больш аператыўна", - падкрэсліў ён.

Першы намеснік міністра нагадаў, што апошнім часам усё часцей выкрываюцца факты незаконнага перамяшчэння плацельшчыкамі капіталу за мяжу або атрымання беларускімі грамадзянамі даходаў у замежных дзяржавах, якія знаходзяць адлюстраванне, у тым ліку і ў прэсе. "У сувязі з гэтым мы разумеем, што традыцыйнага абмену інфармацыяй з падатковымі органамі замежных дзяржаў, што працуе па прынцыпу запыт-адказ, ужо недастаткова. Узнікла патрэбнасць у атрыманні інфармацыі без запыту ў аўтаматычным рэжыме.", - Канстатаваў Ігар Клепча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі