Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2020

Беларусь мае вялікі патэнцыял для развіцця гандлю з Дубаем - Садоха

Беларусь мае вялікі патэнцыял для развіцця гандлю з Дубаем - Садоха
Валерый Садоха. Фота з архіва

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для развіцця гандлю з Дубаем. Такое меркаванне выказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха на сустрэчы з прадстаўнікамі менеджменту Dubai Exports - агенцтва па папулярызацыі экспарту эмірата Дубай, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

Валерый Садоха адзначыў вялікі патэнцыял для развіцця двухбаковага гадлю, улічваючы вядучыя пазіцыі Беларусі па экспарце харчовай прадукцыі і прадукцыі машынабудавання.

Дырэктар дэпартамента па экспартных паслугах Абдэльрахман Аль Хасані падкрэсліў, што беларускія кампаніі-вытворцы могуць задзейнічаць лагістычны патэнцыял эмірата Дубай і магчымасці Dubai Exports для экспарту сваёй прадукцыі ў ААЭ і рээкспарту ў іншыя дзяржавы Афрыкі і Азіі.

Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне абедзвюх арганізацый па рэалізацыі палажэнняў мемарандума аб узаемаразуменні. У якасці першага кроку ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся абмяняцца камерцыйнымі прапановамі экспарцёраў у адпаведнасці з патрэбнасцямі беларускага і эмірацкага рынкаў, каб у далейшым вызначыць найбольш перспектыўныя таварныя пазіцыі для арганізацыі паставак у Беларусь і ААЭ.

Бакі таксама абмеркавалі магчымасць правядзення да канца 2020 года сумеснага мерапрыемства для беларускіх экспарцёраў, зацікаўленых у рынках краін Персідскага заліва, Азіі і Афрыкі.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел часовы павераны ў справах Беларусі ў ААЭ Яўген Лазараў.

Dubai Exports - афіліраваная структура дэпартамента эканамічнага развіцця Дубая, ажыццяўляе комплексную падтрымку эмірацкіх экспарцёраў і імпарцёраў у наладжванні ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу - адно з вядучых беларускіх кансалтынгавых прадпрыемстваў, што аказвае комплекс паслуг па суправаджэнні і развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі, а таксама забяспечвае комплекснае суправаджэнне пры правядзенні працэдур закупак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі