Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Apr 2018

Беларусь мае намер захаваць аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі ў Расію на ўзроўні 2017 года - Мінсельгасхарч

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер захаваць аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі ў Расію на ўзроўні 2017 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

Учора адбыліся чарговыя перагаворы на экспертным узроўні з Мінсельгасам Расіі ў фармаце відэаканферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў пасольства Расіі ў Беларусі. На нарадзе беларускі бок прадставіў сваё бачанне праблемы функцыянавання малочнага рынку дзвюх краін. "Прадстаўленая інфармацыя прадэманстравала беспадстаўнасць прэтэнзій да беларускіх вытворцаў малака ў дэмпінгу на рынку Расіі. Акрамя таго, у час перагавораў зблізіліся пазіцыі бакоў у разуменні неабходнасці ўдасканалення сістэмы ўліку экспарту малочнай прадукцыі, маніторынгу цэнаўтварэння, прыняцця мер па забеспячэнні малочнага рынку Саюзнай дзяржавы ў першую чаргу за кошт расійскіх і беларускіх вытворцаў на падставе распрацоўваемых і зацвярджаемых прагнозных балансаў попыту і прапанавання. Прапанова расійскага боку аб выпрацоўцы нейкага механізма рэгулявання і кантролю агульнага малочнага рынку будзе ўсебакова разгледжана беларускім бокам. Акрамя таго, беларускі бок настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак малочнай прадукцыі на расійскі рынак на ўзроўні 2017 года з-за існуючага дэфіцыту малака і планаў Расіі па імпарце з трэціх краін", - сказаў Аляксей Багданаў.

Чарговыя кансультацыі на тэхнічным узроўні адносна прапановы расійскага боку запланаваны ў фармаце відэаканферэнцыі на 26 красавіка. Візіт расійскай дэлегацыі ў Мінск, запланаваны на 25-26 красавіка, перанесены на перыяд пасля майскіх свят.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі