Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Jul 2016

Беларусь мае намер стварыць у Калінінградскай вобласці СП па вытворчасці металаканструкцый

8 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь мае намер стварыць у Калінінградскай вобласці сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці металаканструкцый для будаўнічай галіны расійскага рэгіёна. Гэта ідэя абмяркоўвалася на сустрэчы беларускай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм'ерам Анатолем Калініным і намеснікаў старшынь урада Калінінградскай вобласці Аляксандра Рольбінава і Максіма Федасеева, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Наша ўзаемадзеянне з кожным годам інтэнсіўна расце, - адзначыў Анатоль Калінін. - Павялічваецца ўзаемавыгадны абмен прадукцыяй". Паводле яго слоў, у расійскі рэгіён дастаўляюцца беларускія прадукты, дарожная тэхніка, прамысловыя і будаўнічыя матэрыялы.

У сваю чаргу Аляксандр Рольбінаў падкрэсліў высокую кампетэнцыю беларускіх будаўнікоў, якіх плануецца прыцягваць да ўзвядзення ў рэгіёне новых энергакрыніц і іншых аб'ектаў інфраструктуры. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасць стварэння цэнтраў продажу беларускіх тавараў у Калінінградскай вобласці і развіцця іншых кропак росту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Віцэ-губернатар паведаміў, што з беларускім бокам абмяркоўваліся таксама магчымасці паставак беларускага шчэбню.

"Мы цяпер прапрацоўваем магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства для правядзення праектных работ. Тут беларускі вопыт для нас вельмі важны", - сказаў намеснік старшыні абласнога ўрада.

Пасля перагавораў дэлегацыя пад кіраўніцтвам Анатоля Калініна наведала значныя для расійскага рэгіёна аб'екты, якія будуюцца з удзелам беларускіх спецыялістаў і з прымяненнем беларускіх будаўнічых матэрыялаў: футбольную арэну "Стадыён-Калінінград", аб'екты дарожнага і жыллёвага будаўніцтва, а таксама "Балтыйскую бетонную кампанію" Калінінградскага гандлёва-будаўнічага холдынга - адзін з самых буйных спажыўцоў беларускага цэменту, шчэбню, цэглы і вапны ў Калінінградскай вобласці.

Візіт беларускай дэлегацыі прымеркаваны да святочных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя ўтварэння Калінінградскай вобласці. У яе склад увайшлі міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, кіраўнікі буйных дарожных і будаўнічых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі