Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2018

Беларусь мае намер прэзентаваць свае інвестыцыйныя магчымасці ў Пакістане

4 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер прэзентаваць свае інвестыцыйныя магчымасці ў Пакістане. Пытанні падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства абмеркаваў 4 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч на сустрэчы з дзяржаўным міністрам, старшынёй Савета па інвестыцыях Пакістана Наімам Заміндарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Ісламабадзе.

Бакі разгледзелі стан і перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку ў рамках падпісанага ў маі 2015 года мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Саветам па інвестыцыях Пакістана. Дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні ў Пакістане ў гэтым годзе форуму з удзелам урадавых структур і дзелавых колаў Беларусі і Пакістана ў мэтах шырокай прэзентацыі інвестыцыйных магчымасцей абедзвюх краін. Пры гэтым прыярытэт будзе аддадзены распрацоўцы праектаў у сферы машынабудавання, сельскай гаспадаркі, тэкстылю, фармацэўтыкі і банкаўскага сектара.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ісламскай Рэспублікай Пакістан устаноўлены 3 лютага 1994 года. Пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года беларускага пасольства ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан з рэзідэнцыяй у Ісламабадзе назіраецца істотная актывізацыя беларуска-пакістанскіх адносін. У палітычнай сферы ўзаемная воля да развіцця дыялогу зафіксавана ў Ісламабадскай дэкларацыі беларуска-пакістанскага партнёрства ад 29 мая 2015 года, дагаворы аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Пакістанам ад 10 жніўня 2015 года і сумеснай заяве Прэзідэнта Беларусі і прэм'ер-міністра Пакістана ад 5 кастрычніка 2016 года.

Беларусь і Пакістан цесна ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне ў вырашэнні надзённых пытанняў глабальнага і рэгіянальнага парадку дня. Эфектыўнае ўзаемадзеянне ў гэтым напрамку забяспечваецца функцыянаваннем пастаянна дзеючага механізма палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі