Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Feb 2015

Беларусь мае намер нарасціць экспарт прамысловай, нафтахімічнай і сельгаспрадукцыі ў Іран

17 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер павялічыць экспарт прамысловай, нафтахімічнай, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі ў Іран. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад Беларусі пацвярджае зацікаўленасць у дынамічным нарошчванні экспарту ў Іран запатрабаванай і добра вядомай на іранскім рынку прамысловай, нафтахімічнай, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. Ён выказаў упэўненасць у тым, што ў беларуска-іранскага супрацоўніцтва вялікія перспектывы.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, Беларусь і Іран - даўнія добрыя партнёры, канструктыўнае супрацоўніцтва з гэтай краінай з'яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі. "Мы разглядаем Іран у якасці надзейнага партнёра, уплывовай дзяржавы, аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін. Мы ўдзячны вам за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам на міжнароднай арэне", - дадаў прэм'ер-міністр.

Аднак, нягледзячы на тое, што бакі дасягнулі нядрэнных вынікаў супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, галінах навукі і тэхналогій, адукацыі і культуры, аб'ём узаемнага гандлю паміж краінамі пакуль невялікі - каля $100 млн. І асноўная прычына гэтага - узмацненне ў апошнія два гады рэжыму аднабаковых фінансава-эканамічных санкцый у адносінах да Ірана, якія значна ўскладнілі ўзаемаразлікі за пастаўляемую беларускую прадукцыю. "Тыя краіны, якія ўводзяць супраць нас санкцыі, маюць некалькі мэт, - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, - аслабіць нас эканамічна, дыстанцыраваць адзін ад аднаго і пракласці сабе дарогу для бесперашкоднага ўваходжання на рынкі нашых краін".

Пры гэтым прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць у тым, што ў бліжэйшай перспектыве гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне бакоў можа выйсці на якасна новы ўзровень. Ён адзначыў гатоўнасць Беларусі прыняць усе неабходныя меры для напаўнення існуючых перспектыў практычным зместам.

Ужо ў пачатку сакавіка ў Тэгеране адбудзецца 12-е пасяджэнне змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. На наступным тыдні, 23-24 лютага, Іран наведае беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, у сакавіку - дэлегацыя Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, Беларусь высока ацэньвае прыкладаемыя кіраўніцтвам Ірана намаганні па развіцці адносін паміж дзвюма краінамі. Наша краіна стараецца ствараць найбольш спрыяльныя магчымасці для рэалізацы на сваёй тэрыторыі праектаў з удзелам іранскага капіталу. У прыватнасці, шэрагу іранскіх кампаній прадастаўлены істотныя льготы. Разам з тым сур'ёзную заклапочанасць выклікаюць цяжкасці, якія ўзніклі апошнім часам, з фінансаваннем рэалізуемых у Беларусі праектаў з удзелам іранскіх кампаній, што разлічвалі на абяцаную дзяржпадтрымку фінансавання па лініі фонду Нацыянальнага развіцця Ірана. "У сувязі з гэтым Беларусь просіць Іран аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання", - сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускага ўрада.

У 2014 годзе экспарт Беларусі ў Іран склаў $97 млн (209,6 працэнта ўзроўню 2013 года). Імпарт з Ірана вырас на 1,1 працэнта і склаў $9,7 млн. Ключавымі артыкуламі экспарту ў Іран з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, металапрадукцыя. З Ірана Беларусь імпартуе ў асноўным фрукты і сухафрукты, арэхі, лекавыя сродкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі