У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2017

Беларусь лідзіруе ў СНД па раздзельным зборы смецця

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па раздзельным зборы цвёрдых камунальных адходаў. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Казаноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі змяняецца падыход да раздзельнага збору смецця. Дзякуем за гэта грамадзянам. Разам з тым ёсць патэнцыял для больш высокага выніку. Калі 10 гадоў таму доля выкарыстаных адходаў у Беларусі складала 6 працэнтаў, то сёння гэта 16 працэнтаў. Сярод краін СНД мы лідары. Гэты паказчык лепшы, чым у Латвіі, Славакіі. У гэтых адносінах наблізіліся да ўзроўню такіх краін, як Партугалія і Іспанія. Фінляндыя, напрыклад, мае 18 працэнтаў", - адзначыў Дзмітрый Казаноўскі.

Вялікую работу па павелічэнні долі выкарыстаных адходаў праводзіць ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў". Дзмітрый Казаноўскі лічыць неабходным звярнуць увагу мясцовых органаў улады на тэму выкарыстання камунальных адходаў там, дзе грамадзяне маральна гатовы да раздзельнага збору смецця і дзе для гэтага патрэбна стварэнне неабходных умоў.

У Беларусі за студзень-чэрвень 2017 года нарыхтавана 297,7 тыс. т другаснай сыравіны, або 102,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У тым ліку адходы паперы і кардону склалі 151,8 тыс. т, шкла - 86 тыс. т, палімераў - 33,8 тыс. т, зношаных шын - 19,5 тыс. т, адпрацаванага масла - 4,5 тыс. т, адходы электрычнага і электроннага абсталявання - 2,1 тыс.т.

З найбольш вялікіх праектаў у сферы ЖКГ Дзмітрый Казаноўскі назваў будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода і ўдасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі ў Гродне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс