Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Jan 2018

Беларусь гатова стаць вузлавой платформай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху - Макей

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова стаць вузлавой платформай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа", паведамляе БЕЛТА.

"Ініцыятыва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху абсалютна выгадна для нашай краіны, якая мае адкрытую эканоміку. Мы бачым, што ў рамках гэтай ініцыятывы мы можам прадаваць нашы тавары на ўсёй працягласці калідораў, якія ставараюцца. І, як я ўжо сказаў, мы маем намер і гатовы стаць вузлавой платформай, дзе будуць стварацца новыя вытворчасці, дзе будуць развівацца розныя сферы прамысловасці, эканомікі, якія будуць выгадныя і для Беларусі, і для Кітая", - сказаў Уладзімір Макей.

У 2017 годзе Беларусь падпісала пагадненне аб пашырэнні кантэйнерных перавозак паміж Кітаем і Еўропай, з'яўляючыся іх актыўным удзельнікам. "Ужо цяпер праз нашу краіну курсіруюць 15 кантэйнерных паяздоў. Гэта значыць, мы ўжо цяпер актыўна працуем у плане рэалізацыі ініцыятывы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Я думаю, што гэта толькі пачатак, і мы маем намер вельмі актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі гэтай ініцыятывы", - заявіў ён.

У цэлым, гаворачы аб двухбаковых адносінах Беларусі і Кітая, дыпламат выказаў упэўненасць, што яны будуць развівацца паступальна і дынамічна, а ўзаемадзеянне ў кантэксце развіцця ініцыятывы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху атрымае новы імпульс.

"Мы бачым, як расце патэнцыял Кітая, якую ролю ён адыгрывае на міжнароднай арэне. Праведзены з'езд Камуністычнай партыі Кітая сапраўды пацвердзіў гэта. На з'ездзе быў прыняты шэраг накіраваных у будучае ініцыятыў, якія дадуць магчымасць Кітаю стаць адной з перадавых, калі не самай перадавой дзяржавай свету ва ўсіх адносінах", - падкрэсліў Уладзімір Макей.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі