Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Nov 2015

Беларусь гатова размясціць кааперацыйныя вытворчасці па перапрацоўцы азербайджанскай сыравіны

28 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным напрамкам стварэнне ў Беларусі кааперацыйных вытворчасцей па перапрацоўцы азербайджанскай сыравіны і паўфабрыкатаў з наступным выхадам на рынкі трэціх краін, у тым ліку Еўрапейскага саюза. Аб гэтым ён заявіў 28 лістапада журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, гэты праект перспектыўны, улічваючы геаграфічнае месцазнаходжанне Беларусі і яе членства ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Урадам Беларусі і Азербайджана будуць дадзены адпаведныя даручэнні па дэталёвай прапрацоўцы гэтых і іншых напрамкаў.

Беларусь і Азербайджан выказалі таксама зацікаўленасць у нарошчванні магутнасцей сумесных вытворчасцей і пашырэнні мадэльнага рада тэхнікі, што збіраецца ў Азербайджане, а таксама ў стварэнні новых кааперацыйных вытворчасцей з азербайджанскімі кампаніямі з выкарыстаннем вырабленых на месцы дэталей і камплектуючых.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на захаванне дадатнай дынамікі росту тавараабароту. У 2014 годзе ён склаў $330 млн. "Можна сказаць, што ўзровень узаемнага гандлю захаваны і ў бягучым годзе. Аднак гэты паказчык сведчыць аб існуючым патэнцыяле нашага ўзаемадзеяння, бо магчымасці ў нашых краін вельмі і вельмі шырокія", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнты абмеркавалі перспектывы актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі, рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў, прыцягнення інвестыцый і шмат іншага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі