Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Feb 2017

Беларусь гатова прапанаваць Кастрамской вобласці шырокі спектр тэхнікі - Кабякоў

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прапанаваць Кастрамской вобласці шырокі спектр тэхнікі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расіі Сяргеем Сітнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кастрамская вобласць - даўні надзейны партнёр Беларусі. Аднак мы разумеем, што не ўсе рэзервы задзейнічаны цалкам. Мы павінны і маем магчымасць сур'ёзна прыбавіць: аб'ём тавараабароту ў 2015 годзе склаў каля $100 млн, у 2016 годзе была тэндэнцыя да стабілізацыі, але гэтыя лічбы вельмі далёкія ад рэальных магчымасцей, патэнцыялу, які мы маем", - адзначыў Андрэй Кабякоў. У сувязі з гэтым ён прапанаваў абмеркаваць на сустрэчы шляхі вырашэння праблемных пытанняў, што дапаможа актывізаваць перш за ўсё гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Беларусь гатова прапанаваць Кастрамской вобласці сучасную дарожную, будаўнічую, камунальную, пасажырскую тэхніку. Пры рэалізацыі тэхнікі магчыма прымяненне розных фінансавых механізмаў, напрыклад, лізінгу, льготнага крэдытавання. "Гэта ўжо выпрабаваныя ў Расійскай Федэрацыі інструменты прасоўвання беларускай прамысловай прадукцыі, таму можам абмеркаваць гэту тэму і пашукаць магчымасці супрацоўніцтва", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік беларускага ўрада лічыць перспектыўнай прамысловую кааперацыю з Кастрамской вобласцю. Паспяховыя прыклады такога ўзаемадзеяння ўжо ёсць - размова ідзе пра Мінскі маторны завод і Кастрамскі завод аўтакампанентаў. "Пакуль па невялікай наменклатуры ідзе ўзаемадзеянне, можна было б пашырыць. Мы ведаем, што вас цікавіць станкабудаванне - у нас ёсць пэўныя напрацоўкі", - растлумачыў прэм'ер-міністр. Беларусь і Кастрамская вобласць маглі б сумесна вырабляць прадукцыю, якая была б запатрабавана не толькі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

У аграрным сектары Беларусь гатова падзяліцца тэхналогіямі вырошчвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама вывучыць вопыт Кастрамской вобласці ў гэтай сферы. Расійскі рэгіён праяўляе цікавасць да беларускай сельгастэхнікі - збожжа- і кормаўборачных камбайнаў, трактароў. Беларусь можа прадаставіць тэхніку любой камплектацыі з улікам глебава-кліматычных умоў Кастрамской вобласці. За апошнія гады ў краіне пабудавана нямала новых малочнатаварных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў - вопытам стварэння такіх аб'ектаў беларускія спецыялісты таксама гатовы падзяліцца. Цікавасць уяўляюць узаемныя пастаўкі прадуктаў харчавання.

Акрамя таго, магчыма супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва і ЖКГ. "Мы вельмі актыўна прысутнічаем на расійскім рынку будаўніцтва жылля. У Калузе пабудаваны цэлыя беларускія кварталы, ёсць планы па Наўгародскай, Пскоўскай абласцях. Прысутнічаем мы і ў Ленінградскай вобласці", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Беларусь і Кастрамская вобласць таксама маюць намер развіваць турызм, адукацыю, навуку.

Сяргей Сітнікаў у сваю чаргу расказаў аб насычаным графіку знаходжання ў Беларусі і выказаў упэўненасць у актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Губернатар Кастрамской вобласці высока ацаніў якасць беларускай тэхнікі, асабліва адзначыўшы электробусы. "Сапраўды, зроблена з клопатам аб людзях - пагрузачная пляцоўка нізкая, цёпла, утульна. Пракаціліся сёння, уразіла", - расказаў Сяргей Сітнікаў. Акрамя таго, ён бачыць добрыя перспектывы для паставак тралейбусаў, тэхнікі "Амкадор".

Па выніках сустрэчы будзе падпісана пагадненне паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Кастрамской вобласці Расіі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі