Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2015

Андрэйчанка: Беларусь гатова прадастаўляць Лаосу экспартныя крэдыты праз Банк развіцця

4 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь гатова прадастаўляць Лаосу экспартныя крэдыты праз Банк развіцця, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Лаоса Салымсаем Камасітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў, што да гэтага часу паміж дзвюма краінамі склаўся адносна невялікі тавараабарот, аднак беларускія вытворцы зацікаўлены ў нарошчванні паставак сваёй прадукцыі ў Лаос. У гэтым выпадку размова ідзе аб экспарце сельскагаспадарчай тэхнікі, грузавых аўтамабіляў, кар'ерных самазвалаў і інш. "Кола тавараў вельмі шырокае. Мы гатовы прадастаўляць экспартныя крэдыты праз Банк развіцця, тым больш што заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж нашым Банкам развіцця і вашым Банкам знешняга гандлю", - нагадаў ён. Паводле слоў спікера, у бліжэйшы час праз Банк развіцця будзе выдзелены такі экспартны крэдыт, а таксама рыхтуецца партыя грузавых аўтамабіляў для пастаўкі ў Лаос.

Спікер таксама паведаміў, што цяпер рыхтуецца паездка спецыялістаў аднаго з прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу ў Лаос. Акрамя таго, паводле яго слоў, у дзвюх краін ёсць вялікія магчымасці ў плане стварэння зборачных вытворчасцей, сумесных прадпрыемстваў. "У нас па гэтых пытаннях напрацаваны вельмі добры вопыт, - запэўніў старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Зразумела, разлічваем на падтрымку міністэрстваў замежных спраў нашых дзяржаў, таму што, на жаль, задачы, якія былі пастаўлены раней прэзідэнтамі Беларусі і Лаоса, пакуль не вырашаны".

У сваю чаргу Салымсай Камасіт падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём, адзначыўшы, што Лаос высока цэніць адносіны з Беларуссю ва ўсіх сферах. Паводле слоў намесніка міністра, у хуткім часе краіну наведае дэлегацыя Міністэрства культуры Лаоса, плануецца правесці Дні культуры ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі