Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Feb 2017

Беларусь гатова пастаўляць у Свярдлоўскую вобласць электробусы і будаваць аб'екты пад ключ

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць у Свярдлоўскую вобласць электробусы і будаваць любыя аб'екты пад ключ. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на сустрэчы з дэлегацыяй Свярдлоўскай вобласці Расіі на чале з першым намеснікам губернатара Аляксеем Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што ў Беларусі развіццю адносін са Свярдлоўскай вобласцю надаюць асаблівае значэнне і разлічваюць на рост тавараабароту, які апошнім часам зніжаецца. Калі раней ён дасягаў амаль паўмільярда долараў, то ў 2016 годзе склаў $272,7 млн. "Трэба прааналізаваць, дзе адбылося зніжэнне, і шукаць нішы, якія патрэбна запоўніць, каб мы аднавілі тавараабарот", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Беларусь таксама гатова прапанаваць Свярдлоўскай вобласці ўвесь спектр тэхнікі. Пры арганізацыі паставак магчымы льготныя схемы фінансавання. Асаблівую ўвагу Уладзімір Сямашка звярнуў на беларускія электробусы. Магчымы пастаўкі абсталявання для вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі, сушкі зерня, нарыхтоўкі кармоў і забеспячэнне сэрвісу гэтага абсталявання. "Мы вырабляем усю гаму сельскагаспадарчай тэхнікі", - дадаў Уладзімір Сямашка.

Што датычыцца будаўніцтва, то Беларусь можа будаваць у Свярдлоўскай вобласці пад ключ любыя аб'екты. Да гэтай работы гатовы падключыцца "Белзамежбуд".

На сустрэчы таксама ішла размова аб пашырэнні кааперацыйных сувязей у сферы прамысловасці, станкабудаванні і энергетецы. У прыватнасці, на новы ўзровень можа выйсці супрацоўніцтва Уралмашзавода і БелАЗа. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, БелАЗ цяпер атрымлівае заказы не толькі на бягучы год, але і на 2018-ы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі