У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2017

Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам напрацоўкамі па беспілотных лятальных апаратах

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам напрацоўкамі ў сферы беспілотных лятальных апаратаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь гатова падзяліцца сур'ёзнымі напрацоўкамі па беспілотных лятальных апаратах - не толькі арганізаваць пастаўкі, але і перадаць тэхналогіі іх вытворчасці, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Ведаю, што ў Казахстана да гэтых распрацовак вялікі інтарэс".

Паводле слоў Прэзідэнта, бакі недастаткова выкарыстоўваюць патэнцыял навукова-тэхнічных сувязей. "Лічу важным развіццё партнёрства з Казахстанам у касмічнай сферы, напрыклад, па такіх напрамках, як дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі, навукова-касмічныя даследаванні, касмічная сувязь", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусь можа прапанаваць партнёрам і ўласныя інавацыйныя дасягненні ў аграрнай галіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску