Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2017

Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў у прамысловасці і энергетыцы Афганістана

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў у прамысловасці і энергетыцы Афганістана. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на перагаворах з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана Абдулой Абдулой у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапануем канкрэтызаваць магчымыя формы і механізмы падключэння Беларусі да рэалізацыі значных інфраструктурных праектаў у прамысловасці, горназдабыўной і энергетычнай сферах на тэрыторыі Афганістана. У першую чаргу гэта арганізацыя паставак будаўнічых матэрыялаў, адпаведнай тэхнікі і абсталявання, уключаючы забеспячэнне іх комплекснага сэрвіснага абслугоўвання", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Афганістан сёння рэалізуе маштабныя не толькі па мерках краіны, але і цэлага рэгіёна інфраструктурныя праекты па будаўніцтве ліній электраперадачы, газаправодаў, гідраэлектрастанцый. Беларусь гатова на ўзаемавыгаднай аснове прыняць самы актыўны ўдзел у гэтых і іншых праектах, запэўніў кіраўнік урада.

Беларусь таксама прапануе актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Прычым магчымы пастаўкі на афганскі рынак не толькі прадуктаў харчавання, але і тэхналогій і абсталявання. Напрыклад, Беларусь з'яўляецца вытворцам добра вядомых у свеце збожжа- і кормаўборачных камбайнаў, трактароў і прычапнога і навяснога абсталявання да іх, якія могуць быць запатрабаваны ў аграрным сектары Афганістана. Беларусь гатова падзяліцца з афганскімі партнёрамі наяўнымі тэхналогіямі і абсталяваннем для вытворчасці і перапрацоўкі мяса, малака, плодаагародніннай прадукцыі. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва можа быць наладжана ў адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферах.

"Гэта толькі некаторыя перспектыўныя напрамкі беларуска-афганскага супрацоўніцтва. Выбудоўванне адносін - гэта вуліца з двухбаковым рухам, таму мы гатовы разглядаць канкрэтныя сустрэчныя прапановы афганскіх партнёраў па ўсіх сферах узаемнага інтарэсу", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Абдула Абдула ў сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і выказаў гатоўнасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі