Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Крс 2021

Беларусь гатова дапамагчы Азербайджану ў будаўніча-аднаўленчых работах у Карабахскім рэгіёне

Беларусь гатова дапамагчы Азербайджану ў будаўніча-аднаўленчых работах у Карабахскім рэгіёне

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць падтрымку Азербайджану ў будаўніча-аднаўленчых работах у Карабахскім рэгіёне. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча са старшынёй Дзяржкамітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Азербайджана Анарам Гуліевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

Сустрэча кіраўнікоў двух ведамстваў адбылася ў рамках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Руслан Пархамовіч адзначыў, што Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю двухбаковых сувязей з Азербайджанам, якія грунтуюцца на прынцыпах узаемнага даверу. Міністр падкрэсліў, што Беларусь гатова аказаць падтрымку Азербайджану ў будаўніча-аднаўленчых работах у Карабахскім рэгіёне, праекціроўшчыкі і эксперты гатовы ўдзельнічаць у працэсах горадабудаўніцтва.

Анар Гуліеў у сваю чаргу адзначыў высокі ўзровень развіцця ўзаемных сувязей паміж краінамі, а таксама расказаў аб работах, якія праводзяцца па аднаўленні тэрыторый Азербайджана, а таксама аб дзейнасці дзяржкамітэта і рэформах у сферы горадабудаўніцтва.

Акрамя гэтага, паводле інфармацыі прэс-службы міністэрства, у час сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб супрацоўніцтве ў сферы планавання горадабудаўніцтва, праектавання, прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій у будаўніцтве і абмеркавалі магчымыя сумесныя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі