Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2018

Беларусь для Расіі застаецца чацвёртым гандлёвым партнёрам у свеце і першым у СНД

7 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь для Расіі застаецца чацвёртым гандлёвым партнёрам у свеце і першым у СНД. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя аб расійскім знешнім гандлі ў студзені-ліпені, прадстаўленыя карэспандэнту БЕЛТА ў Федэральнай мытнай службе (ФМС) Расіі.

Па выніках 2017 года Беларусь таксама была чацвёртым гандлёвым партнёрам Расіі сярод усіх краін свету і першым - сярод краін СНД.

Паводле даных расійскай мытні, беларуска-расійскі тавараабарот у студзені-ліпені (разам з разлікамі ФМС на няўлічаныя аб'ёмы ўзаемнага гандлю) склаў $20 млрд 193,4 млн, што перавышае паказчык аналагічнага мінулагодняга перыяду на 14,1 працэнта.

Па аб'ёме гандлю з Расіяй Беларусь апярэджвалі толькі Кітай, Германія і Нідэрланды. Тавараабарот Расіі з Кітаем за 7 месяцаў склаў $59,3 млрд (рост на 29,4 працэнта), Германіяй- $33,7 млрд (23,6 працэнта), Нідэрландамі - $26,2 млрд (13,3 працэнта).

Па выніках студзеня-ліпеня Беларусь па памеры тавараабароту з Расіяй абагнала такія краіны, як ЗША, Канада, Японія, Францыя, Вялікабрытанія, Італія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс