Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Dec 2020

Беларусь дамовілася наконт нафты і газу на выгадных для сябе ўмовах - Галоўчанка

Беларусь дамовілася наконт нафты і газу на выгадных для сябе ўмовах - Галоўчанка
Раман Галоўчанка. Фота з архiва

29 снежня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дамовілася з Расіяй па пастаўках нафты і газу на 2021 год на выгадных для сябе ўмовах, заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання ААТ "Беларуськалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як заўсёды, любыя перагаворы суправаджаюцца пэўным торгам адносна ўмоў. Але, у прынцыпе, усё закончылася для Беларусі на добрых, выгадных умовах", - сказаў Раман Галоўчанка.

Што датычыцца дамоўленасцей наконт газу, то прэм'ер-міністр назваў цану для Беларусі "вельмі камфортнай", удакладніўшы, што яна захавалася практычна на ўзроўні 2020 года. "Калі гаварыць пра бягучы ўзровень цэн на сусветных валютных рынках, то Беларусь купляе газ практычна ў два разы танней у параўнанні з цяперашнімі сусветнымі цэнамі", - дадаў ён.

Беларусь - гэта другі буйнейшы еўрапейскі пакупнік прыроднага газу ў "Газпрама". "Таму цалкам зразумела, што для буйнога пакупніка існуе спецыяльная цана. Гэта ва ўсіх сферах бізнесу нармальная з'ява", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада праінфармаваў, што па нафце з усімі буйнымі пастаўшчыкамі кантракты падпісаны. "Літаральна некалькі яшчэ засталося не вельмі буйных пастаўшчыкоў, гэта тэхнічныя пытанні", - растлумачыў ён.

"Таму абсалютна спакойна і, як мы лічым, на выгадных для Беларусі ўмовах па пастаўках энерганосьбітаў мы ўваходзім у 2021 год", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Адказваючы на пытанне аб міжбюджэтным трансферце пры разліках за расійскую нафту, прэм'ер-міністр адзначыў, што гэты механізм быў часткай больш шырокага пакета дамоўленасцей і яго прадаўжэнне не прадугледжвалася на 2021 год.

"Міжбюджэтны трансферт быў разавай акцыяй, калі так можна назваць. Яе прадаўжэнне не прадугледжвалася на наступныя гады. У прынцыпе, мы хочам адыходзіць ад любых трансфераў у міждзяржаўных адносінах. Гэта не вельмі рыначны інструмент", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі