Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Nov 2020

Беларусь далучылася да кансорцыума "Лічбавыя транспартныя калідоры ЕАЭС"

Беларусь далучылася да кансорцыума

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На "Транспартным тыдні - 2020", які завяршыў работу ў Маскве, падпісана пагадненне аб утварэнні кансорцыума "Лічбавыя транспартныя калідоры Еўразійскага эканамічнага саюза". Такая інфармацыя апублікавана на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, паведамляе БЕЛТА.

Да пагаднення далучаюцца арганізацыі краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. З беларускага боку гэта Інстытут прыкладных праграмных сістэм. Пагадненне падпісана дырэктарам інстытута Ігарам Міхайлоўскім.

Кансорцыум створаны для каардынацыі інавацыйнай дзейнасці па развіцці транспартна-лагістычных сэрвісаў, а таксама інфраструктуры лічбавых транспартных калідораў на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Асноўныя задачы новай структуры - развіццё міжнародных транспартных калідораў; арганізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння з сусветнымі лічбавымі экасістэмамі ў галіне транспарту і лагістыкі; распрацоўка і ўкараненне максімальна эфектыўных шляхоў вырашэння актуальных праблем у галіне; рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання лічбавай інфраструктуры і развіцці сэрвісаў экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС.

На пленарнай дыскусіі ХIV Міжнароднага форуму ў рамках "Транспартнага тыдня - 2020" член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Гегам Варданян паведаміў, што спіс прыярытэтных сэрвісаў для экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС выходзіць на фінальную стадыю ўзгаднення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі