Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Nov 2015

Беларусь да 2018 года завершыць будаўніцтва дзвюх буйных ГЭС

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь да 2018 года завершыць будаўніцтва дзвюх буйных гідраэлектрастанцый. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шанец на круглым стале па пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў галіне традыцыйнай, ядзернай і альтэрнатыўнай энергетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ідзе аб Полацкай і Віцебскай ГЭС. Магутнасць Полацкай гідраэлектрастанцыі складзе 21,7 МВт, яе будаўніцтва плануецца завяршыць у 2016 годзе. "Гэты праект рэалізуецца сумесна з расійскім бокам. Работы на станцыі ідуць у планавым рэжыме, і мы разлічваем, што будаўніцтва будзе завершана ў 2016 годзе. Цяпер няма ніякіх перадумоў, каб тэрміны былі перанесены", - адзначыў Леанід Шанец.

Што датычыцца Віцебскай ГЭС, то яе будаўніцтва завершыцца ў 2017 годзе. У стварэнні станцыі магутнасцю 40 МВт удзельнічаюць кітайскія партнёры.

Першы намеснік міністра нагадаў, што ў 2016-2018 гадах квоты на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) складуць 215 МВт. У разрэзе відаў АКЭ найбольшая доля квот прыпадае на стварэнне ўстановак энергіі натуральнага руху водных патокаў (82 МВт), энергіі ветру (50 МВт), энергіі драўнянага паліва і іншых відаў біямасы (36 МВт), энергіі біягазу (32 МВт), энергіі сонца (15 МВт).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі