Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2018

Беларусь атрымала магчымасць размяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая

У час сустрэчы. Фота пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі і Кітайскае рэйтынгавае агенцтва China Chengxin International Credit Rating (CCXI) падпісалі сёння пагадненне аб прысваенні Беларусі крэдытнага рэйтынгу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі ў Кітаі.

Дакумент быў падпісаны ў час сустрэчы міністра фінансаў Уладзіміра Амарына са старшынёй агенцтва Ян Янам. Пагадненне прадугледжвае правядзенне CCXI ацэнкі Беларусі, прысваенне і суправаджэнне крэдытнага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай рэйтынгавай шкале. Дзякуючы падпісанню дакумента Беларусь атрымала магчымасць размяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая.

У час сустрэчы. Фота пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы

У час сустрэчы. Фота пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай РэспубліцыНа сустрэчы бакі таксама абмяняліся вопытам у галіне прысваення міжнародных рэйтынгаў, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, магчымасці прысваення крэдытных рэйтынгаў беларускім рэзідэнтам.

Уладзімір Амарын таксама правёў перагаворы з намеснікам старшыні Народнага банка Кітая Пань Гуншэнем. У час іх узгоднены алгарытм сумесных дзеянняў па выпуску дзяржаўных каштоўных папер Беларусі на кітайскім рынку. Беларускі бок атрымаў адпаведны дазвол ад Народнага банка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі