Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2019

Беларусь абмяркоўвае з Уэльсам развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

Беларусь абмяркоўвае з Уэльсам развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва
Фота з архіву

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік 8-10 верасня зрабіў візіт у горад Кардыф (Уэльс). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адбыліся сустрэчы з першым міністрам Кабінета Міністраў Уэльса Маркам Дрэйкфардам, лордам-мэрам горада Кардыфа Дэніэлем Дэ’Асам, намеснікам міністра эканомікі і транспарту Уэльса Лі Уэтэрсам. Бакі комплексна абмеркавалі двухбаковы парадак дня, уключаючы магчымыя напрамкі развіцця міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, аграпрамысловага комплексу, узаемадзеяння ў галіне зялёных тэхналогій і экалагічна чыстага грамадскага транспарту.

На сустрэчы Сяргея Алейніка з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Уэльса разгледжаны шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

Праграма візіту пасла Беларусі прадугледжвала наведванне школы мастацтваў і дызайну Кардыфскага ўніверсітэта, а таксама прадпрыемстваў Concrete Canvas, Laser Wire Solutions, UK Glass Eel, якія зацікаўлены ў развіцці цеснага супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі