Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Врс 2014

Беларусь абмяркоўвае пытанне экспарту драўляных дамоў у Францыю

2 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь абмяркоўвае пытанне экспарту драўляных дамоў у Францыю, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Парыжы.

Аб гэтым ішла размова ў час рабочай паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі ў Бургундыю. Візіт адбыўся па ініцыятыве сакратара Франка-беларускага дзелавога клуба Івона Важэля. Праведзены перагаворы з прадстаўнікамі французскіх кампаній па рэалізацыі сумесных эканамічных і культурных праектаў.

У прыватнасці, з прадстаўніком кампаніі HBI Groupe адбыліся перагаворы аб магчымасці паставак БелАЗаў, у тым ліку на афрыканскі рынак. На сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі Robin Wood Invest абмяркоўвалася пытанне нарошчвання экспарту беларускіх драўляных дамоў у адпаведнасці з падпісаным кампаніяй у маі гэтага года дылерскім пагадненнем з філіялам "Домабудаванне" Завода газетнай паперы. Праведзены таксама перагаворы аб пошуку патэнцыяльных пастаўшчыкоў скураной сыравіны для беларускіх прадпрыемстваў.

У рамках узаемадзеяння пасольства з Франка-беларускім дзелавым клубам абмеркаваны арганізацыйныя пытанні правядзення ў Мінску ў кастрычніку канферэнцыі на тэму "Будучае рынку малочных тавараў".

У развіццё перагавораў, якія прайшлі раней у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, адбылося наведванне творчай майстэрні скульптара Ж.Перо ў горадзе Турню. Размова ішла таксама аб арганізацыі ў Беларусі выстаўкі, прысвечанай падзеям 1812 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі