VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2018

Беларусь абмеркавала з Ганай экспарт паслуг у сферы адукацыі і медыцыны

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмеркавала з Ганай экспарт паслуг у сферы адукацыі і медыцыны. Аб гэтым ішла размова ў час другога раўнда палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ганы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ганскую - намеснік міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Ганы Чарльз Авірэду. У час кансультацый абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-ганскага дыялогу, у тым ліку на высокім узроўні, экспарт беларускіх паслуг у сферы адукацыі і медыцыны, магчымасці пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням развіцця гандлёвых сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі магчымыя першачарговыя крокі на гэтым напрамку. Кіраўнікі беларускай і ганскай дэлегацый таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у ААН.

Першы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ганы адбыўся ў красавіку 2016 года ў Акры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход