Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Apr 2016

Беларусь і ЗША разглядаюць магчымасці развіцця крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЗША разглядаюць магчымасці развіцця крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС па выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў штогадовым пасяджэнні саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка 13-16 красавіка.

Члены беларускай дэлегацыі правялі двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання ЗША і буйных банкаўскіх структур. "Абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін, таксама магчымасці развіцця крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Прадстаўнікі Беларусі на сустрэчах з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка Сірылам Мюлерам і экспертамі СБ абмеркавалі рэалізуемыя і перспектыўныя праграмы падтрымкі, у тым ліку ў галіне павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, кіравання дзяржаўнымі фінансамі, адукацыі і аховы здароўя. Бакі дамовіліся аб візіце кіраўніцтва Сусветнага банка ў Беларусь у бліжэйшы час.

На сустрэчах з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аланам Пію абмеркаваны магчымасці рэалізацыі новых праектаў з удзелам ЕБРР у Беларусі, а таксама падрыхтоўка да дваццаць пятага пасяджэння савета кіраўнікоў ЕБРР, якое адбудзецца ў маі 2016 года ў Лондане. Першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі сустрэўся з кіраўніцтвам міністэрства гандлю ЗША. Бакі абмяняліся планамі правядзення ў бліжэйшы час сумесных мерапрыемстваў з удзелам дзелавых колаў дзвюх краін, нацэленых на актывізацыю ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, прайшлі сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з інвестарамі - асноўнымі трымальнікамі беларускіх каштоўных папер, якім прадстаўлены ацэнка эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і планы па інвестыцыйным супрацоўніцтве ў фінансавай сферы.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі таксама намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, памочнік Прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі