У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Снж 2015

Беларусь і ЗША маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне лазернай фізікі і біятэхналогій

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЗША маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне лазернай фізікі і біятэхналогій. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, супрацоўнічаць у якасці раўнапраўных партнёраў зацікаўлены як беларускі, так і амерыканскі бок. У 2013 годзе было рэалізавана 8 сумесных праектаў, у 2014-м - 5. У бягучым годзе таксама прадугледжана выкананне шэрага праектаў, у прыватнасці, у галіне лазернай фізікі, матэрыялазнаўства, перапрацоўкі адходаў, біятэхналогій, па лініі Батанічнага саду і інш.

Па выніках мінулых візітаў амерыканскія калегі вельмі высока ацанілі арганізацыю Акадэміі навук, яе дасягненні, глыбіню правядзення навуковых даследаванняў. Пры гэтым патэнцыялы абедзвюх краін даюць магчымасць пашырыць узаемадзеянне. Сярод перспектыўных напрамкаў, паводле слоў Уладзіміра Гусакова, распрацоўка матэрыялаў для машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі. Цікавымі для сумеснага супрацоўніцтва таксама з'яўляюцца даследаванні ў галіне лазернай фізікі, біятэхналогій, медыцынскіх тэхналогій, распрацоўкі фармпрэпаратаў і інш.

Старшы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі кіраўнікоў каледжаў і ўніверсітэтаў Мэцью Хэміл пацвердзіў намеры амерыканскага боку нарошчваць супрацоўніцтва з беларускімі навуковымі арганізацыямі. У ходзе гэтага візіту, у прыватнасці, плануецца абмеркаваць механізмы ўкаранення навуковых даследаванняў у практыку, у рэальны сектар эканомікі. Вучоныя дзвюх краін плануюць устанавіць дружалюбныя асабістыя адносіны для прадаўжэння далейшай работы. "Мы ўпэўнены, што супрацоўніцтва будзе вельмі плённым для нас, і мы зробім выдатную сумесную работу", - сказаў Мэцью Хэміл.

Дэлегацыя навуковых колаў Злучаных Штатаў Амерыкі наведвае Нацыянальную акадэмію навук Беларусі 13-18 снежня. У складзе дэлегацыі - кіраўніцтва Нацыянальнай асацыяцыі кіраўнікоў каледжаў і ўніверсітэтаў, прадстаўнікі Цэнтра дадаткаў віртуальнай рэальнасці Універсітэта навукі і тэхнікі штата Аёва, Індыянскага ўніверсітэта, Міжнароднага навуковага цэнтра імя Вудра Вільсана і інш.

Амерыканскія калегі прымуць удзел у першым беларуска-амерыканскім семінары па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, правядуць перагаворы з кіраўніцтвам НАН аб перспектыўных напрамках беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі і механізмах іх рэалізацыі. Члены амерыканскай дэлегацыі наведаюць Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН, РУП "НПЦ НАН Беларусі па харчаванні", музей гісторыі НАН. Запланаваны сустрэчы у Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях, Міністэрстве замежных спраў, Бедзяржуніверсітэце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску