У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Врс 2015

Беларусь і Ізраіль абмяркоўваюць развіццё праекта сумеснага аграпрамысловага парка

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль абмяркоўваюць развіццё праекта стварэння сумеснага аграпрамысловага парка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках сённяшняй сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова з міністрам аліі і абсорбцыі Ізраіля, старшынёй ізраільскай часткі сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Зеэвам Элькіным.

Субяседнікі абмеркавалі алгарытм сумесных дзеянняў па развіцці праекта стварэння беларуска-ізраільскага аграпрамысловага парка на тэрыторыі Беларусі, а таксама падрыхтоўку да чарговага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, праінфармавалі ў МЗС.

Акрамя таго, бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковага парадку дня. "Асабліва было падкрэслена, што рэалізацыя міжурадавага пагаднення аб бязвізавых паездках, якое ўступіць у сілу 26 лістапада бягучага года, надасць істотны імпульс развіццю ўсяго комплексу адносін паміж дзвюма краінамі", - расказалі ў прэс-службе. Пры разглядзе пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва субяседнікі адзначылі тэндэнцыю росту аб'ёмаў узаемнага гандлю ў 2014-2015 гадах і перспектывы далейшага нарошчвання двухбаковага тавараабароту, дадалі ў МЗС.

Як паведамлялася, праект стварэння беларуска-ізраільскага аграпрамысловага парка прапрацоўваўся Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях па даручэнні ўрада. Размясціць парк планавалася на тэрыторыі Аршанскага і Талачынскага раёнаў Віцебскай вобласці. Сярод перспектыўных напрамкаў дзейнасці называліся біятэхналогіі для жывёлагадоўлі і перапрацоўкі малака, вытворчасці агародніны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс