У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2015

Беларусь і Харватыя падпісалі міжурадавае пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя беларуска-харвацкага міжурадавага пагаднення аб эканамічным супрацоўніцтве пасадзейнічае сур'ёзнаму павелічэнню двухбаковага тавараабароту. Аб гэтым сёння журналістам заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына пасля цырымоніі падпісання пагаднення ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з пагадненнем ствараецца міжурадавая камісія па эканамічным супрацоўніцтве. Алена Купчына выказала надзею, што ў бліжэйшы час будзе зацверджаны склад беларускай і харвацкай частак камісіі, бакі выйдуць на правядзенне першага пасяджэння гэтага важнага міжурадавага органа.

Сёння ў Мінску праходзяць палітычныя кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі. Паводле слоў Алены Купчыной, правядзенне кансультацый - яшчэ адно сведчанне пазітыўнай дынамікі ў адносінах. Беларускі і харвацкі бакі зацікаўлены ў шырокім дыялогу - з упорам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, а таксама на ўзаемадзеянне ў сферы культуры, турызму, спорту.

У склад харвацкай дэлегацыі, якую ўзначаліў першы намеснік міністра замежных і еўрапейскіх спраў Ёшка Клісавіч, уваходзяць прадстаўнікі 28 кампаній. Яны прымуць удзел у беларуска-харвацкім бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы на базе БелГПП 9 чэрвеня.

Беларуска-харвацкі тавараабарот у 2014 годзе склаў $19 млн. У 2008 годзе ён дасягаў $107 млн. За першыя чатыры месяцы 2015 года, у тым ліку дзякуючы правядзенню бізнес-форумаў на рэгіянальным узроўні, намеціўся рост двухбаковага тавараабароту: на 30 працэнтаў па таварах і амаль у два разы па паслугах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску