Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Май 2012

Беларусь і В'етнам плануюць пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

28 мая, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам плануюць пашыраць гандлёва-эканачнае супрацоўніцтва, паведаміў 25 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В'етнама ў Беларусі Данг Хыу Чан на штогадовым семінары па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гандлёва-эканамічныя адносіны за мінулы час набылі значныя зрухі, аднак яшчэ не поўнасцю адпавядаюць чаканням дзвюх краін", - адзначыў пасол. Ён падкрэсліў, што цяпер пашыраецца двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай галінах. Акрамя таго, Беларусь і В'етнам плануюць развіваць узаемадзеянне ў прамысловасці, сферы высокіх тэхналогій і абароны.

 Як адзначыў у час семінара саветнік упраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Кальцоў, за апошнія 5 гадоў тавараабарот Беларусі і В'етнама павялічыўся ў 4,3 раза, а экспарт беларускага боку ў В'етнам - у 4 разы. Такая дадатная дынаміка звязана, у прыватнасці, з актыўнай работай на ўрадавым і дзяржаўным узроўні. У час візіту прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў В'етнам у 2011 годзе заключана кантрактаў, мемарандумаў на суму каля $275 млн.

У першым квартале бягучага года беларускія прадпрыемствы экспартавалі ў В'етнам прадукцыі прыкладна на $40 млн. (каля 77 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду 2011 года). Спад экспарту абумоўлены перш за ўсё зніжэннем паставак калійных угнаенняў. Для паляпшэння сітуацыі і зручнасці работы прадпрыемстваў дзвюх краін прапрацоўваецца пытанне стварэння ў бягучым годзе ў Ханое беларуска-в'етнамскага гандлёвага дома.

Дзмітрый Кальцоў таксама паведаміў, што абмяркоўваецца магчымасць стварэння зборачнай вытворчасці рухавікоў Мінскага маторнага завода ў В'етнаме. Ёсць праекты ў галіне асваення радовішчаў карысных выкапняў. Беларускія прадпрыемствы прапрацоўваюць стварэнне сумесных вытворчасцей у В'етнаме ў малочнай галіне. Вывучаецца пытанне перапрацоўкі ў Беларусі такой в'етнамскай прадукцыі, як чай, кава і морапрадукты.

У 2011 годзе агульны тавараабарот дзвюх краін склаў $212 млн. (145,2 працэнта да 2011 года). На перспектыву пастаўлена задача давесці тавараабарот да $1 млрд. Пастаўкі Беларусі ў В'етнам павялічыліся ў мінулым годзе на 55,8 працэнта да $164,4 млн. Экспарт В'етнама ў нашу краіну склаў $47,6 млн. (на 17,8 працэнта больш у параўнанні з 2010 годам).

З Беларусі ў В'етнам пастаўляюцца калійныя ўгнаенні, трактары, грузавыя аўтамабілі, шыны, трубы з чорных металаў, элекронныя лямпы, падшыпнікі, помпы вадкасныя і іншыя тавары. Пасол выказаў зацікаўленасць у пастаўках беларускіх малочных прадуктаў і пшаніцы. Імпартуюцца ў Беларусь з В'етнама пераважна тэлефоны, рыс, морапрадукты, абутак, адзенне, друкарскае абсталяванне, крухмал, натуральны каўчук, кансерваваная агародніна, кеш'ю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі