У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2015

Беларусь і В'етнам падпісалі амаль два дзясяткі дакументаў на пастаўку беларускай прадукцыі на $24 млн

8 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам у рамках праводзімага ў Ханоі двухбаковага бізнес-форуму падпісалі амаль два дзясяткі дакументаў на пастаўку беларускай прадукцыі на $24 млн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, падпісаны кантракты на пастаўку ў В'етнам тэхнікі МАЗ, МТЗ, БелАЗ, дагаворы, пагадненні і мемарандумы на пастаўку лікёра-гарэлачнай, шыннай прадукцыі, калійных угнаенняў, сухога малака, сухіх дзіцячых, спартыўных прадуктаў харчавання.

У бізнес-форуме ўдзельнічаюць 22 беларускія кампаніі і больш за 70 прадстаўнікоў бізнесу В'етнама.

"Напэўна, упершыню паміж бакамі заключана такая колькасць кантрактаў, тым больш гэта без уліку кантракта на пастаўку калійных угнаенняў у В'етнам", - адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і В'етнама штогод праводзяць мерапрыемствы, абмен бізнес-місіямі. Аднак гэты бізнес-форум найбольш рэзультатыўны па колькасці падпісаных дакументаў, кантрактаў з канкрэтнымі лічбамі на пастаўку прадукцыі.

Міхаіл Мятлікаў нагадаў, што паміж ЕАЭС і В'етнамам паўгода дзейнічае рэжым свабоднага гандлю, які дае шэраг пераваг на пастаўку беларускай прадукцыі. У прыватнасці, старшыня БелГПП згадаў кантракт, падпісаны сёння ААТ "Беллакт". "Гэта сведчыць аб тым, што ўжо абнулены пошліны, і мы становімся больш канкурэнтнымі на в'етнамскім рынку", - адзначыў субяседнік. Ён падкрэсліў, што рэжым свабоднага гандлю дае магчымасць выходзіць не толькі ў В'етнам, а на рынкі 10 краін - членаў АСЕАН. "Але для гэтага неабходна вызначаць тэхналагічныя ўмовы для прадукцыі, напрыклад, трактаракамплектаў або машынакамплектаў да нашых аўтобусаў МАЗ, што дасць магчымасць у далейшым пры ўмове лакалізацыі ўжо выходзіць на іншыя краіны", - сказаў ён.

Міхаіл Мятлікаў дадаў, што вялікую ролю ў выбудоўванні адносін паміж дзвюма краінамі адыгрывае в'етнамская асацыяцыя выпускнікоў беларускіх ВНУ, якія таксама прысутнічалі на бізнес-форуме. "Яны ведаюць наш менталітэт, працуюць у эканоміцы сваёй краіны, і менавіта яны, на наш погляд, - асноўныя праваднікі беларускага экспарту ў В'етнаме. Менавіта выпускнікі беларускіх ВНУ, грамадзяне В'етнама", - лічыць старшыня БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску