У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2016

Беларусь і Венгрыя ўмацоўваюць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўцы харчовай прадукцыі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя ўмацоўваюць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўцы харчовай прадукцыі. Гэтыя сферы вылучаны ў якасці прыярытэтных на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У якасці прыярытэтных сфер умацавання адносін бакамі названы таксама машынабудаванне і фармацэўтыка, інавацыйная і тэлекамунікацыйная сферы, будаўніцтва і турызм. "Разгледжаны пытанні пашырэння крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, развіцця міжбанкаўскага супрацоўніцтва", - дадалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, міністры абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-венгерскіх адносін, узаемадзеянне Беларусі і Венгрыі ў міжнародных арганізацыях, дыялог па лініі Беларусь - ЕС. "Асноўны акцэнт быў зроблены на пытаннях актывізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей паміж дзвюма краінамі", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Па выніках перагавораў падпісана праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Венгрыі, якая прадугледжвае пералік канкрэтных двухбаковых мерапрыемстваў і з'яўляецца своеасаблівай дарожнай картай развіцця адносін на бліжэйшую перспектыву.

Міністры прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці ў МЗС Венгрыі выстаўкі "Беларусь і беларусы", падрыхтаванай Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.

У час афіцыйнага візіту ў Венгрыю, які быў зроблены 16-17 сакавіка, Уладзімір Макей сустрэўся таксама з намеснікам прэм'ер-міністра гэтай краіны Жолтам Шэм'енам. Бакі разгледзелі пытанні развіцця эканамічных, гуманітарных і культурных сувязей.

На сустрэчы з віцэ-спікерам Дзяржаўнага сходу Венгрыі, кіраўніком парламенцкай групы дружбы "Беларусь-Венгрыя" Шандарам Лежакам Уладзімір Макей абмеркаваў перспектывы ўмацавання міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Адбылася таксама сустрэча міністра з прадстаўнікамі буйнога венгерскага бізнесу, зацікаўленага ў наладжванні супрацоўніцтва з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс