Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2025

Беларусь і Валагодская вобласць маюць намер павялічыць тавараабарот да $1 млрд да 2030 года

Беларусь і Валагодская вобласць маюць намер павялічыць тавараабарот да $1 млрд да 2030 года

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валагодская вобласць Расіі і Беларусь імкнуцца павялічыць тавараабарот да $1 млрд да 2030 года. Аб гэтым паведаміў губернатар рэгіёна Георгій Філімонаў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь цяпер займае першае месца ў знешнегандлёвым абароце Валагодскай вобласці, яе доля складае каля 20 працэнтаў, праінфармаваў Георгій Філімонаў. Аднак нават гэтыя паказчыкі ён лічыць далёка не гранічнымі, патэнцыял двух бакоў значна шырэйшы. Таму абмяркоўваюцца розныя праекты, ініцыятывы, каб актывізаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай, турыстычнай сферах. Плануецца, паводле яго слоў, пашыраць лінейку ўзаемных паставак, каб да 2030 года дабіцца павелічэння тавараабароту да $1 млрд.

Спыняючыся на тых праектах, якія абмяркоўваліся на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі, Георгій Філімонаў адзначыў будаўніцтва мультымадальнага шматбрэндавага сэрвіснага цэнтра на тэрыторыі Валагодскай вобласці, які абслугоўваў бы ўсю тэхніку беларускай вытворчасці.

"Афіцыйна акрэдытаваны сэрвісны цэнтр не толькі МАЗ, але і МТЗ, і "АМКАДОРа", і іншых прадпрыемстваў, - падкрэсліў кіраўнік расійскага рэгіёна. - Па стане на сённяшні дзень у Валагодскай вобласці эксплуатуюцца больш за 6 тыс. адзінак беларускай тэхнікі. І, дарэчы, мы прапанавалі разгледзець магчымасць размяшчэння такога аб'екта на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны (паблізу пасёлка. - Заўвага БЕЛТА) Ляскова". Паводле яго слоў, рэзідэнтам гэтай асаблівай эканамічнай зоны прапануецца шэраг ільгот, у тым ліку падатковых.

"Другі буйны эканамічны сегмент - гэта наша прапанова па разгортванні сумеснай вытворчасці беларускай тэхнікі на тэрыторыі Валагодскай вобласці. Спачатку гэта можа быць зборка, затым вытворчасць запчастак з лакалізацыяй да 70 працэнтаў, напрыклад, з далейшым выхадам на вытворчасць поўнай кампанентнай базы для таго, каб беларускую спецыяльную тэхніку кампаніі "ПАЖСНАБ" можна было вырабляць на тэрыторыі Валагодскай вобласці", - сказаў Георгій Філімонаў.

Паводле яго слоў, ёсць яшчэ цэлая лінейка праектаў для інтэнсіфікацыі гандлёвага супрацоўніцтва Валагодскай вобласці з Беларуссю. Акрамя эканомікі, кіраўнік расійскага рэгіёна звярнуў увагу і на супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Сярод напрамкаў такога супрацоўніцтва Георгій Філімонаў назваў турызм.

"Вядома, мы хацелі б прадаўжаць раскрываць Валагодскую вобласць для нашых беларускіх паплечнікаў і братоў. Напрыклад, пашырыць прадстаўніцтва нашых кампаній на (беларускіх. - Заўвага БЕЛТА) выстаўках, такіх як "Адпачынак-2026", BELARUS.TRAVEL. Мы будзем экспанаваць нашы стэнды. Мы зацікаўлены ў прыцягненні кіраўнікоў беларускіх турыстычных агенцтваў у інфатуры на тэрыторыі Валагодскай вобласці, каб фарміраваць сумесныя турпакеты для запрашэння турыстаў. У нас каласальны патэнцыял", - падкрэсліў губернатар.

Георгій Філімонаў нагадаў, што ў Валагодскай вобласці знаходзіцца Вялікі Усцюг, які з'яўляецца "вотчынай Дзеда Мароза". Кіраўнік расійскага рэгіёна прапанаваў Прэзідэнту Беларусі разгледзець ідэю ўзвядзення церама для беларускага Дзеда Мароза ў Вялікім Усцюгу. "Каб гэтыя два браты, якія будуць сімвалізаваць нашу духоўную, культурную, гістарычную роднасць, знаходзіліся побач. Каб гэта быў філіял вашай белавежскай рэзідэнцыі (гаворка пра рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. - Заўвага БЕЛТА) на вотчыне Дзеда Мароза (у Вялікім Усцюгу. - Заўвага БЕЛТА)", - расказаў Георгій Філімонаў.

У студзені - чэрвені бягучага года тавараабарот паміж Беларуссю і Валагодскай вобласцю склаў $316,4 млн, што складае 100,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. У цэлым за апошнія гады паказчык дэманстраваў рост: калі ў 2020 годзе тавараабарот складаў $335 млн, то ў 2024 годзе лічба ўзаемнага гандлю дасягнула $678,1 млн.

Асновай беларускага экспарту сталі ўстройствы на вадкіх крышталях, лазеры, трактары і седлавыя цягачы, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, азотныя ўгнаенні і іншае. З Валагодскай вобласці ў Беларусь пераважна пастаўляліся плоскі пракат з розных відаў сталі, дрот, медзь і медныя сплавы, адходы і лом чорных металаў, а таксама іншыя віды прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі