Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Крс 2019

Беларусь і Узбекістан рэалізуюць 15 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Узбекістан рэалізуюць 15 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан узгаднілі пералік з 15 сумесных праектаў у розных сферах для суфінансавання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях па выніках першага пасяджэння беларуска-ўзбекскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Размова ідзе, у прыватнасці, аб праектах у сферы машынабудавання, сельскай гаспадаркі і аграпрамысловых тэхналогій, медыцыны і фармацыі, новых матэрыялаў, ІКТ, генетыкі і біятэхналогій. Яны былі адабраны па выніках конкурсу сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2021 гады, які праводзіўся па прыярытэтных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння. Пачаць рэалізацыю праектаў плануецца ўжо ў гэтым месяцы.

Акрамя таго, бакі плануюць стварыць не менш як дзве сумесныя навукова-даследчыя лабараторыі ў Беларусі і Узбекістане.

"У ходзе пасяджэння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін і міністр інавацыйнага развіцця Узбекістана Ібрахім Абдурахмонаў падпісалі выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады, - праінфармавалі ў прэс-службе ДКНТ. - Беларусь і Узбекістан будуць развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва па перадавых тэхналогіях, выконваць сумесныя навукова-тэхнічныя праекты, узаемадзейнічаць у галіне абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй, праводзіць даследаванні і распрацоўкі, што ўяўляюць узаемны інтарэс".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі