Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2016

Беларусь і Уругвай абмяркоўваюць умацаванне дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Уругвай абмяркоўваюць умацаванне дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва. Адпаведныя пытанні ўзнімаліся ў час візіту ва Уругвай намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова з генеральным дырэктарам (намеснікам міністра) па палітычных пытаннях Міністэрства замежных спраў Уругвая Энрыке Лаэдэлем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, абмяняліся думкамі па актуальных праблемах міжнароднага парадку дня.

Пацверджана зацікаўленасць бакоў ва ўмацаванні дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, падпісанні пагадненняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, бязвізавых паездках па агульнаграмадзянскіх пашпартах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі