Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2020

Беларусь і Уладзімірская вобласць зацвердзілі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве

Беларусь і Уладзімірская вобласць зацвердзілі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Уладзімірскай вобласці Расіі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве на 2021-2023 гады быў падпісаны падчас Уладзімірскага інвестыцыйнага кангрэса. План падпісалі ў рэжыме відэаканферэнцыі міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў і губернатар Уладзімірскай вобласці Уладзімір Сіпягін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

У плане змешчаны шэраг мерапрыемстваў па розных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі з гэтым рэгіёнам Расіі і накіраваны на пашырэнне прамых сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання абодвух бакоў. Асноўны ўпор робіцца на супрацоўніцтве ў галіне прамысловасці, у сферах будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу.

Чакаецца, што рэалізацыя плана дасць магчымасць павялічыць тавараабарот паміж Беларуссю і Уладзімірскай вобласцю, а таксама будзе садзейнічаць пашырэнню гуманітарнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі