У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Врс 2019

Беларусь і Украіна пры ўзаемным жаданні могуць выйсці на раўнаважны гандаль - Лукашэнка

Беларусь і Украіна пры ўзаемным жаданні могуць выйсці на раўнаважны гандаль - Лукашэнка

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна пры ўзаемным жаданні могуць выйсці на раўнаважны гандаль. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што адмоўнае для Украіны сальда фарміруецца ў многім за кошт паставак нафтапрадуктаў. "Мы дабаўленую вартасць невялікую маем ад гэтага, таму што з дарагой нафты вырабляем нафтапрадукты. Мы фактычна за нафту велізарныя грошы плацім. Таму асабліва нічога не выйграём", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"Скараціць пастаўку нафтапрадуктаў? Дык вы наадварот просіце яе павялічыць. Але гэта не галоўнае - калі імкненне, жаданне будзе, мы пакрыху скароцім гэта сальда і выйдзем на раўнаважны гандаль, - лічыць беларускі лідар. - У нас да вас вельмі вялікі інтарэс, па вельмі многіх напрамках".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускі бок прапаноўваў Украіне праект нават па ракетабудаванні. "Гэта вам вельмі выгадны быў праект. І Прэзідэнт (Пётр Парашэнка. - Заўвага БЕЛТА) гаварыў - вельмі выгадна, будзем у гэтым напрамку працаваць. Работы няма. А гэта мільярды, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Такіх праектаў было нямала, і сальда было б меншым".

"У нас мноства мірных праектаў, як дарога па Прыпяці і Дняпры - які сінергетычны эфект мела б гэта супрацоўніцтва", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс