Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Apr 2019

Беларусь і Турцыя створаць спецыяльную групу экспертаў па гандлі

Беларусь і Турцыя створаць спецыяльную групу экспертаў па гандлі

15 красавіка, Анкара /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя створаць спецыяльную групу экспертаў па гандлі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што па выніках мінулага года тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй дасягнуў амаль $1 млрд, аднак беларускі экспарт значна ніжэйшы за турэцкі. Паводле яго слоў, гэты перакос у гандлі вельмі непакоіць не толькі Беларусь, але і турэцкіх партнёраў. "Яны разумеюць, што толькі збалансаваны гандаль можа быць устойлівым, таму гэта тэма сур'ёзна абмяркоўваецца. На пасяджэнні міжурадавай камісіі прынята рашэнне аб стварэнні спецыяльнай групы экспертаў па гандлі. Мы пройдзем па ўсіх пазіцыях, дзе наш гандаль можа быць эфектыўным і ўзаемавыгадным для абодвух бакоў, і паглядзім на бар'еры, якія перашкаджаюць развіццю гандлю", - расказаў Андрэй Савіных.

Турцыя знаходзіцца ў мытным саюзе з ЕС, таму вымушана прымяняць многія пошліны адносна трэціх краін, уключаючы Беларусь. "Няма ні аднаго бар'ера, які прымяняўся б выключна да Беларусі, - звярнуў увагу пасол. - Сэнс гэтых мер зразумелы - абарона ўласнага рынку. Але тым не менш турэцкія партнёры дэманструюць гатоўнасць прааналізаваць магчымасці і максімальна адкрыць свой рынак для беларускіх тавараў".

На думку дыпламата, змогуць істотна павялічыць аб'ём беларуска-турэцкага тавараабароту сумесныя транспартныя праекты. Супрацоўніцтва краін у гэтай сферы з'яўляецца адным з прыярытэтных.

"Кітай развівае традыцыйны транспартны Шаўковы шлях, які праходзіць цераз Турцыю. Ёсць яшчэ і паўночны Шаўковы шлях, што ідзе цераз Расію і Беларусь. І толькі дзве краіны дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу могуць звязаць гэтыя шляхі з Поўначы на Поўдзень транспартнай хордай. Прычым тут я кажу аб усіх відах транспарту: чыгуначным, марскім, і па рацэ Днепр", - адзначыў Андрэй Савіных.

Гэты праект дасць Беларусі магчымасць на суднах "рака-мора" пастаўляць тавары без перазагрузкі ў парты Чорнага і Міжземнага мораў. "Мы з туркамі тут абсалютна лагічныя партнёры і саюзнікі. Калі гэта атрымаецца, я перакананы, што тавараабарот перасягне і двухмільярдную мяжу, - сказаў пасол. - Праект ужо абмяркоўваецца на ўрадавым узроўні. Пытанне ў тым, што мы павінны выбудаваць такую сістэму, якая будзе ўстойлівай. А гэта ўключае таксама і ўкраінскі бок".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі