Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліс 2014

Беларусь і Турцыя праяўляюць інтарэс да сумесных праектаў у прамысловасці і будаўніцтве

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя праяўляюць інтарэс да сумесных праектаў у прамысловасці і будаўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Міністр замежных спраў Беларусі, сустаршыня беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі Уладзімір Макей правёў 26 лістапада сустрэчу з дэлегацыяй турэцкіх бізнесменаў. "Бакі абмеркавалі шырокае кола праектаў у галіне прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, лагістыкі, банкаўскай сферы і іншых, якія ўяўляюць узаемны інтарэс і могуць быць рэалізаваны як на тэрыторыі Беларусі і Турцыі, так і ў трэціх краінах", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Дэлегацыя турэцкіх бізнесменаў наведвае Беларусь для таго, каб азнаёміцца з эканамічным патэнцыялам краіны, абмеркаваць перспектыўныя сумесныя напрамкі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі