Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2015

Беларусь і Турцыя плануюць у 2016 годзе нарасціць узаемны тавараабарот да $1 млрд

12 лістапада, Стамбул /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя плануюць у 2016 годзе нарасціць узаемны тавараабарот да $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэтавая задача - у наступным годзе нарасціць узаемны тавараабарот да $1 млрд. Цяпер мы маем каля $600 млн. Гэта абсалютна рэальная задача, прычым яна з'яўляецца прамежкавай", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Ён выказаў упэўненасць, што правядзенне інвестыцыйнага форуму ў Турцыі з'яўляецца своечасовым. "Гэта перыяд, калі турэцкі бок знаходзіцца на ўздыме, ён актыўна шукае сабе партнёраў у свеце. Сённяшнія перагаворы з міністрам эканомікі паказалі, што ў іх вельмі вялікая рашучасць на развіццё адносін з Беларуссю. Энергічны і напорысты характар у партнёраў, яны гатовы ўжо ў пачатку наступнага года правесці чарговае пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада. Прычым размова ідзе аб канкрэтных сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Таксама Андрэй Кабякоў адзначыў, што сёння ў час Беларускага інвестыцыйнага форуму было падпісана каля 20 дакументаў, накіраваных на развіццё эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

Удзел у Беларускім інвестыцыйным форуме прымаюць каля 600 прадстаўнікоў бізнесу і афіцыйныя асобы дзвюх краін. У складзе беларускай дэлегацыі - прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага банка, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, СЗАТ "Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка", адміністрацый СЭЗ "Магілёў" і СЭЗ "Гроднаінвест".

Праграма форуму прадугледжвае выступленні афіцыйных асоб Беларусі і Турцыі, правядзенне пленарнага пасяджэння ў фармаце панэльных дыскусій па трох блоках: макраэканоміка, інвестыцыйны клімат, прэзентацыя інвестыцыйных праектаў і пляцовак Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі