У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2015

Беларусь і Туркменістан падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2016-2017 гады

10 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2016-2017 гады. Падпісанне дакумента адбылося сёння ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава па выніках іх перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дарожная карта ўяўляе сабой план сумесных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін.

Лідары дзвюх дзяржаў прынялі сумесную заяву аб паглыбленні адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.

Падпісана таксама міжурадавае пагадненне аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў на 2016-2017 гады.

Акрамя таго, падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве ў харчовай і лёгкай прамысловасці, па лініі акадэмій навук дзвюх краін.

Пагадненні аб супрацоўніцтве падпісалі таксама Саюз некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)" Беларусі і Саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана, Магілёўскі аблвыканкам і Хякімлік Марыйскага велаята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску