Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2020

Беларусь і Туркменістан абмяркуюць пераадоленне гандлёвых бар'ераў

Беларусь і Туркменістан абмяркуюць пераадоленне гандлёвых бар'ераў

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-сустрэча "Туркменістан - Беларусь: перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва" намечана на 30 верасня. На мерапрыемстве абмяркуюць пераадоленне гандлёвых бар'ераў, якія ўзніклі ў сувязі з новымі эканамічнымі рэаліямі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Медыя-Туркмен".

За студзень-чэрвень бягучага года экспарт Туркменістана ў Беларусь скараціўся на 10,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Імпарт беларускіх тавараў у Туркменістан знізіўся на 15,3 працэнта. Ключавым фактарам зніжэння тавараабароту выступае пандэмія каранавіруса. Абмеркаванне і пошук спосабаў пераадолення існуючых гандлёвых бар'ераў дапаможа краінам аднавіць рост гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Арганізатарамі перагавораў выступяць гандлёва-прамысловыя палаты Туркменістана і Беларусі. У сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі дыпведамстваў абедзвюх краін, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, эксперты-эканамісты і прадпрымальнікі.

У час сустрэчы з туркменскага боку з прэзентацыямі сваіх эканамічных магчымасцей выступяць прадстаўнікі Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Міністэрства прамысловасці і будаўнічай вытворчасці, Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі