Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Dec 2015

Беларусь і Туркменістан абмяркоўваюць магчымасць стварэння СП па перапрацоўцы беларускага сухога малака

11 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан абмеркавалі магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы беларускага сухога малака. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што можа быць наладжана перапрацоўка па беларускай тэхналогіі, каб на харчовы рынак Туркменістана паставіць натуральнамалочную прадукцыю, сыры, прадукты дзіцячага харчавання, марожанае. Паводле яго слоў, у гэтым ёсць зацікаўленасць туркменскага боку.

Вялікі інтарэс у Туркменістане выклікае і беларуская прадукцыя жывёлагадоўлі, якая вырабляецца на прамысловай аснове. Леанід Заяц расказаў, што беларускі бок прапанаваў паставіць жывёлу і аказаць садзейнічанне ў праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў для яе ўтрымання з тым, каб туркменскі бок змог выйсці на высокую прадукцыйнасць дойнага статка.

Леанід Заяц адзначыў, што на ўзроўні міністэрстваў сельскай гаспадаркі дзвюх краін абмяркоўваліся многія пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння паміж аграпрамысловымі комплексамі Беларусі і Туркменістана.

"Думаю, наша далейшая задача - выкарыстоўваць тую палітычную пляцоўку, якая забяспечана прэзідэнтамі, з мэтай пашырэння ўзаемадзеяння паміж эканомікамі Беларусі і Туркменістана", - падкрэсліў міністр.

Беларускі бок гатовы таксама пастаўляць сыравіну для перапрацоўчых прадпрыемстваў Туркменістана. Паводле слоў Леаніда Зайца, вытворчыя магутнасці мясцовых прадпрыемстваў невялікія, паколькі працуюць з уласнай сыравінай. Беларускі бок прапануе пашырыць асартымент прадукцыі перапрацоўкі і напоўніць туркменскі рынак харчовымі таварамі, якія прадстаўлены ў Беларусі.

У сваю чаргу для Беларусі ў Туркменістане ўяўляе інтарэс бавоўна. "Тут вельмі якасная бавоўна, якая была б прымальнай для нашай тэкстыльнай прамысловасці", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, канцэрн "Беллегпрам" займаецца прапрацоўкай наладжвання прамых паставак бавоўны з Туркменістана ў Беларусь

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі