Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2016

Беларусь і Татарстан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы станкабудавання

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Татарстан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы станкабудавання. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з Прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў свой час адзначалі пэўнае развіццё ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку і нават вызначылі галаўныя кампаніі: з беларускага боку гэта ААТ "МЗОР", якое канцэнтравала ўзаемадзеянне ў галіне мадэрнізацыі станкабудаўнічага парку ў Татарстане. Хацелася, каб і з расійскага боку была адпаведная кампанія. Мы гатовы працаваць у гэтым напрамку", - сказаў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Рустам Мініханаў адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана ў сферы станкабудавання сёння вельмі актуальна. "З улікам таго, што будзе глыбокая мадэрнізацыя нашага авіяцыйнага завода, іншых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, гэту тэму нам трэба разгледзець больш глыбока", - лічыць Прэзідэнт Татарстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі