Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2025

Беларусь і Татарстан будуць пашыраць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і нафтахіміі

Беларусь і Татарстан будуць пашыраць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і нафтахіміі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Татарстан плануюць пашырэнне супрацоўніцтва ў машынабудаванні і нафтахіміі. Гэта абмяркоўвалася на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рабочую групу з беларускага боку ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч, з расійскага - намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Татарстан, міністр прамысловасці і гандлю Алег Каробчанка.

"Нягледзячы на складаную абстаноўку супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Татарстанам плённа развіваецца, ёсць новыя напрамкі, якія дазваляюць нам упэўнена рухацца наперад, выконваючы задачы, пастаўленыя нашымі кіраўнікамі па павелічэнні тавараабароту", - адзначыў у прывітальным слове Віктар Каранкевіч.

Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што цяперашняя сітуацыя ў адносінах паміж нашымі краінамі дазваляе вывесці супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень. "Сёння наша задача - выкарыстоўваць моцныя бакі адзін аднаго для сумеснага інтэнсіўнага развіцця. Я ўпэўнены, што нам пад сілу выйсці на штогадовы тавараабарот у памеры $2 млрд", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

Сярод ключавых напрамкаў, якія змогуць забяспечыць дадатную дынаміку двухбаковага гандлю, намеснік прэм'ер-міністра назваў супрацоўніцтва ў прамысловасці, што застаецца асновай узаемадзеяння. "Ёсць яскравыя прыклады такога супрацоўніцтва - узаемадзеянне Мінскага маторнага завода з татарстанскім "РарыТЭК Холдынг", дзе ствараюцца газавыя рухавікі. БЕЛАЗ закупляе ў вытворцаў з Татарстана электрарухавікі і генератары, электратэхнічныя і гуматэхнічныя вырабы. Рэалізуецца праграма супрацоўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода і ПАТ "КАМАЗ" па прымяненні ўніфікаваных лакалізаваных камплектуючых для зборкі аўтамабільнай тэхнікі і інш.", - расказаў Віктар Каранкевіч.

"Сумесны праект ТАА "Гандлёва-вытворчая кампанія "МТЗ-Татарстан" - своеасаблівы хаб па рэалізацыі прадукцыі многіх беларускіх вытворцаў - МАЗ, Гомсельмаш, ММЗ - у Рэспубліцы Татарстан і ў іншых расійскіх рэгіёнах", - падкрэсліў намеснік-прэм'ер міністра.

Сярод перспектыўных напрамкаў - супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі. "Неабходна дадаткова прапрацаваць новыя пункты росту тавараабароту ў гэтай сферы за кошт рэалізацыі сумесных інавацыйных высокатэхналагічных праектаў", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

Сярод важных напрамкаў супрацоўніцтва таксама праекты ў авіябудаванні, дзе назапашаны станоўчы вопыт узаемадзеяння, пастаўкі беларускай пасажырскай і сельскагаспадарчай тэхнікі, супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва дарог і інш.

Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Татарстан, міністр прамысловасці і гандлю Алег Каробчанка падкрэсліў, што ў 2024 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Татарстанам склаў каля $1 млрд, а ў бягучым годзе ён значна перавышае мінулагодняе значэнне. "У маі адбыўся візіт прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Турчына ў Татарстан. Былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці, і яны павінны быць выкананы. Усе нашы кампаніі, якія ўзаемадзейнічаюць з беларускімі, сёння прадстаўлены на Міжнароднай прамысловай выстаўцы "ІНАПРАМ. Беларусь". Патэнцыял вялікі, і калі нашы прадпрыемствы нафтахіміі пачнуць супрацоўніцтва на больш высокім узроўні, мы дасягнём жаданага", - расказаў Алег Каробчанка.

У ходзе сустрэчы былі падпісаны пратакол пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Татарстан і пратакол сумеснага пасяджэння рабочай групы аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі нафтахімічных комплексаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі