Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Сак 2016

Беларусь і Татарстан актуалізуюць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

16 сакавіка, Казань /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Татарстан актуалізуюць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, заявіў 15 сакавіка журналістам прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з'яўляецца адным з вядучых гандлёвых партнёраў Татарстана. Сёння з беларускімі калегамі абмеркавалі шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Нам неабходна актуалізаваць дарожную карту сумесных дзеянняў па пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - адзначыў Рустам Мініханаў.

Паводле яго слоў, на сустрэчы ўдалося вызначыць асноўныя напрамкі работы па пашырэнні наменклатуры і павелічэнні аб'ёмаў двухбаковага тавараабароту. Бакі дамовіліся актывізаваць работу сумеснай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва. "Важна паглыбіць кааперацыю нашых таваравытворцаў, перш за ўсё ў сферах машынабудавання і высокіх тэхналогій. Сярод прыярытэтных абласцей супрацоўніцтва - нафтахімія, прамысловы комплекс, у тым ліку лёгкая прамысловасць. Гэтыя напрамкі будуць прадметам асаблівай увагі нашых міністэрстваў і ведамстваў", - сказаў ён.

Рустам Мініханаў канстатаваў, што шырокія магчымасці адкрываюцца ва ўзаемадзеянні ў галіне культуры, навукі, адукацыі, спорту і турызму. "Пакуль яшчэ не ўдаецца ў поўнай меры выкарыстоўваць існуючы патэнцыял. Неабходна больш актыўная работа з абодвух бакоў. Перкананы, што прыезд у Татарстан беларускай дэлегацыі будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі рэспублікамі. У няпросты час мы павінны падтрымліваць адзін аднаго", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі