Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2016

Беларусь і Таджыкістан будуць разам развіваць супрацоўніцтва з трэцімі краінамі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан будуць разам развіваць супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы ў Нью-Ёрку кіраўнікоў беларускага і таджыкскага знешнепалітычных ведамстваў Уладзіміра Макея і Сіраджыдзіна Аслова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Міністры дамовіліся аб выкарыстанні магчымасцей і кантактаў абедзвюх дзяржаў для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана з трэцімі краінамі, праінфармавалі ў прэс-службе. Уладзімір Макей і Сіраджыдзін Аслоў на сустрэчы падкрэслілі важнасць адкрытага і зацікаўленага супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Таджыкістана адзначылі таксама ўзаемную зацікаўленасць у настойлівым і прынцыповым адстойванні нацыянальных інтарэсаў з павагай да інтарэсаў суседзяў і міжнародных партнёраў.

"З улікам высокай ступені ўплыву знешніх фактараў на стан эканомікі абедзвюх краін міністры згадзіліся з мэтазгоднасцю ажыццяўлення ўзважанай і збалансаванай эканамічнай палітыкі, у тым ліку ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва", - дадалі ў прэс-службе. Тут адзначылі, што сустрэча ў Нью-Ёрку стала чарговым этапам рэгулярнага двухбаковага ўзаемадзеяння і кансультацый. Субяседнікі прадоўжылі абмеркаванне міжнароднай сітуацыі ў еўразійскім рэгіёне і абмен думкамі аб шляхах і магчымасцях станоўчага ўплыву, у тым ліку праз ініцыятыўныя крокі Беларусі і Таджыкістана, на працэсы, якія выклікаюць заклапочанасць міжнароднай супольнасці.

З кіраўніком МЗС Таджыкістана Уладзімір Макей сустрэўся ў ходзе свайго візіту ў Нью-Ёрк. Міністр замежных спраў Беларусі 20-22 красавіка прымае ўдзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі